У снежні ў Мінску пройдзе фестываль прыгажосці
Удзел у ім возьмуць прафесіяналы больш чым з 10 краін.
Міжнародны фестываль прыгажосці "Ружа Вятроў HAIR-2011" адбудзецца 1 - 3 снежня. Як паведамляе БЕЛТА, фестываль "Ружа Вятроў HAIR-2011" і чэмпіянат Беларусі "Стыль і Прыгажосць-2011" па цырульніцкім мастацтве, нейл-дызайне і дэкаратыўнай касметыцы будуць арганізаваныя ў межах дзесятай Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Інтэрстыль-2011".
Для ўдзелу ў фестывалі запросяць спецыялістаў з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і іншых краін.