У справе са збіццём Маі Абромчык міліцыя не фігуруе
Пракурор паведаміў Маі Абромчык, што па яе скарзе пракуратура завяла крымінальную справу на нявысветленую асобу. Аднак міліцыя ў гэтай справе не фігуруе.
Маю Абромчык падчас разгону акцыі пратэсту 19 снежня ў Минску жорстка збілі супрацоўнікі АМАПу. Яна цвердзіць, што міліцыянты зламалі ёй нагу. Мая падала скаргу на гэтыя дзеянні міліцыянтаў, паведамляе Радыё Свабода.
У судова-медычнай экспэртызе, якая была зроблена на патрабаванне пракуратуры, адзначана, што траўмы, зафіксаваныя ў Маі, могуць быць нанесеныя прадметам, падобным да міліцэйскай дубінкі. Тым ня менш пракурор гэтага ня ўзяў пад увагу.
Маі зрабілі ўжо дзве аперацыі, наперадзе яшчэ адна.