У цэнтры Горак узарвалі стогадовую вежу (відэа)
Як адзначае сайт onliner.by, знос вежы звязаны з падрыхтоўкай горада да "Дажынак".
У ёй хацелі зрабіць кавярню, а пасля перадумалі, адзначае сайт horki.info. Спецыялісты ўзарвалі 46-метровую воданапорную вежу ў панядзелак, 30 красавіка. Былі выкарыстаны 20 кілаграмаў выбухоўкі. Тэлеканал АНТ адзначае, што гэта была самая высокая воданапорная вежа ў краіне.
Тым часам, у Пінску прадалі воданапорную вежу, а ў Брэсце, таксама як і ў Горках, узарвалі.
Фота — onliner.by