У цэнтры Мінска прайшла акцыя ў падтрымку Бяляцкага (ФОТА)
Нешматлікія мінакі яе амаль не заўважылі.
Як паведаміў карэспандэнт Еўрарадыё Ілля Маліноўскі, у акцыі прынялі ўдзел каля 10 чалавек. Яны раздавалі мінакам улёткі з надпісам "Свабоду Алесю Бяляцкаму!"
Да ўдзельнікаў спярша падышлі даішнікі, а за імі — міліцыянты. Яны праверылі пашпарты ва ўдзельнікаў акцыі і затрымалі ўсіх удзельнікаў. Акцыя доўжылася літаральна некалькі хвілінаў.
У журналістаў, якія асвятлялі падзею, міліцыянты перапісалі пашпартныя звесткі.