У Варшаве выставілі галоўны трафей чэмпіяната Еўропы па футболе (фота)
Кубак Анры Дэланэ прыбыў у сталіцу Польшчы ў рамках трофі-тура “Сустракай кубак”.
21 і 22 красавіка трафей выстаўляецца на плошчы Дэфіляд, дзе з ім змогуць сфатаграфавацца ўсе жадаючыя. Пасля старта ў Варшаве трофі-тур пабывае ў Гданьску, Познані, Вроцлаве, Лодзі, Кракаве і Катавіцах. Затым кубак Анры Дэланэ чакаюць украінскія гарады.
Нагадаем, фінальная частка Чэмпіяната Еўропы па футболе-2012 адбудзецца ва Украіне і ў Польшчы з 8 чэрвеня па 1 ліпеня.