У Варшаве згадалі Плошчу-2010 (фота)

На Замкавай плошчы польскай сталіцы з'явілася сімвалічная турэмная камера. Удзельнікі акцыі стаялі ў ёй з партрэтамі палітвязняў. Таксама падчас акцыі кожны ахвочы мог напісаць паштоўку палітвязням.

Акцыя сабрала даволі шмат гледачоў. У самой дзеі прынялі ўдзел каля 50 чалавек. Сярод яе ўдзельнікаў былі жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, былыя палітвязні Аляксандр Атрошчанкаў і Наталля Радзіна, а таксама прадстаўнікі беларускай палітычнай эміграцыі ды беларускія студэнты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі