У ваўкавыскай калоніі №11 зачыняюць свінцовую ліцейню

Як паведамляе "Вечерний Гродно", гэта прадпрыемства па аднаўленні свінцу.

Па звестках інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у людзей, якія пражываюць па суседстве з ліцейняй, прыкметна пагоршылася здароўе, таму яны звярнуліся па дапамогу ў інспекцыю і выканкам. Даследаванні паказалі, што ў вытворчай зоне ўтрыманне свінцу перавышае дапушчальную норму больш як у 13 разоў. А ў жылым сектары за апошнія 5 гадоў канцэнтрацыя свінцу ў грунце вырасла амаль у 9 разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі