У Віцебску мужчыну разам з цешчай пакаралі за порнасайты
На працяг трох гадоў яны займаліся распрацоўкай і напаўненнем 10 сайтаў.
Супрацоўнік прыватнай мэблевай фірмы спачатку працаваў самастойна, а пасля далучыў да незаконнай дзейнасці сваю цешчу, менеджэра па продажах. На іх след правахоўнікі выйшлі ў 2010 годзе.
Як паведамляе БЕЛТА, крымінальная справа складаецца з 12 тамоў. За выраб, захоўванне з мэтай распаўсюду і рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў, выяваў з выкарыстаннем інтэрнэту, здзейсненае групай асобаў, 26-гадовы мужчына атрымаў тры гады, 44-гадова жанчына — два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на год і шэсць месяцаў.