У Жлобінскім раёне бабуля аддала міліцыі склад боепрыпасаў
Сярод іх аказаліся нават рэактыўныя снарады ад "кацюшы".
Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", у вёсцы Малыя Казловічы ўчастковы міліцыянт заклікаў мясцовых жыхароў пазбаўляцца ад зброі, калі такая маецца. Адгукнулася 80-гадовая жанчына, якая паказала месца, дзе ў бліндажы падчас вайны былі закапаныя снарады. Сапёры адшукалі там 20 боепрыпасаў. Небяспечны склад знаходзіўся ў вёсцы, у 20 метрах ад дарогі.