Удзельнікі тэсціравання пісалі на бланках вершы і нецэнзурныя выразы
Таксама тыя, хто не ведаў адказаў на заданні цэнтралізаванага тэсціравання, пакідалі на паперы "любоўныя" пасланні ваенкаматам.
Як паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мікалай Фяськоў, пішучы на бланку нецэнзурныя выразы і дэманструючы ўласнае бескультур'е, абітурыенты пазбаўляюцца права на атрыманне сертыфікату нават пры высокім бале.
Цікава, што некаторыя з маладых людзей рабілі памылкі ў напісанні сваіх прозвішчаў. У выніку, пасля яны не маглі атрымаць сертыфікаты па ўсіх трох прадметах, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што летась абітурыенты таксама пісалі на бланках адказаў цэнтралізаванага тэсціравання нецэнзурныя словы. Мікалай Фяськоў тады абяцаў, што хуліганамі зоймуцца праваахоўныя органы.