Украінская апазіцыя пагражае адстаўкай спікеру парламента
Уладзіміру Рыбаку пагражаюць адстаўкай з-за нежадання склікаць пазачарговую сесію парламента.
Партыя "Удар" Віталя Клічко ў пятніцу распаўсюдзіла заяву, у якім настойвае на правядзенні паседжання. Апазіцыйныя фракцыі "Бацкаўшчына", "Свабода" і "Удар" перадалі спікеру парламента 158 подпісаў для правядзення пазачарговай сесіі, інфармуе РБК.
Апазіцыя хоча абмеркаваць стварэнне камісіі па расследаванні парушэнняў Канстытуцыі пры арышце экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі і экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Луцэнкі. Таксама плануецца заслухаць з гэтай нагоды Генпракурора, кіраўнікоў МУС і Службы бяспекі Украіны. Акрамя таго, апазіцыя хоча выказаць недавер генпракурору Віктару Пшонку.
Спікер Рады заявіў, што не падпіша распараджэнне пра пазачарговую сесію, калі подпісы, сабраныя за яе правядзенне, будуць сфальсіфікаванымі. Па яго словах, у апарата Вярхоўнай рады выклікалі сумнеў восем подпісаў. Разам з тым, Рыбак кажа, што калі будуць неабходныя 150 подпісаў дэпутатаў, то ён падпіша распараджэнне пра пазачарговую сесію.
Фота — ru.tsn.ua