Унутраныя войскі Беларусі адкрыюць помнік чарнобыльскім ліквідатарам
Адкрыццё помніка адбудзецца 25 красавіка ў вайсковай частцы №3310, што ў пасёлку Аколіца Мінскага раёна.
Плануецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел камандуючы ўнутранымі войскамі Валерый Гайдукевіч, начальнік УУС Мінаблвыканкама Іван Саўчыц, а таксама шэраг іншых асобаў, ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС Аляксандр Дзясятнікаў, паведамляе БЕЛТА.