Ва Украіне адбылася дыскатэка ў падтрымку рускай мовы

Мясцовыя выканаўцы спявалі ў цэнтры горада — на плошчы каля помніка Тарасу Шаўчэнку, паведамляе Радыё Свабода. Улічваючы рэпертуар песень, мерапрыемства было накіравана ў першую чаргу на моладзь. Масавасць на плошчы дапамагалі стварыць прадстаўнікі звязаных з Партыяй рэгіёнаў моладзевых арганізацыяў — “Маладых рэгіёнаў”, “Новай гвардыі”, “Маладой гвардыі”.
 
Вядучы канцэрту ў прамежках паміж выступамі артыстаў пераконваў гледачоў, што жыхарам усходніх рэгіёнаў Украіны забараняюць размаўляць на рускай мове і трэба не баяцца абараняць свае правы.

Нагадаем, што ва Украіне былі прынятыя змены ў закон аб мове. Цяпер рашэннем мясцовых уладаў рускай мова можа стаць афіцыйнай у пэўных рэгіёнах. Супраць такіх зменаў выступіла апазіцыя, сабраўшы ў Кіеве шматлюдную акцыю пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі