Ва Уздзенскім раёне забілі нумізмата

Уначы 7 лістапада ў мясцовае аддзяленне міліцыі паступіла паведамленне пра тое, што ў вёсцы Лоша гарыць дом. Пры тушэнні пажару знайшлі труп мужчыны 1975 года нараджэння, сына гаспадара. Экспертыза вызначыла, што прычынай смерці стала нажавое раненне ў сэрца.

Знойдзены падазраваны ў здзяйсненні злачынства — гэта жыхар той самай вёскі 1984 года нараджэння. Згодна з версіяй следства, забойства здзейсненае з-за калекцыі манет (усяго 2,5 тысячы штук) агульным коштам у 40 тысяч долараў, інфармуе БелаПАН. На дадзены момант затрыманы ўжо паказаў месца, дзе схаваў скрадзеныя манеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі