Ва ўкраінскіх крамах прапануюць павесіць партрэт Лукашэнкі (фота)
Украінская арганізацыя “Брацтва” звярнулася з адкрытым лістом да амбасадара Беларусі Валянціна Вялічкі.
Украінцы прапануюць павесіць партрэт беларускага кіраўніка ў крамах, дзе прадаюцца беларускія прадукты. У сваім адкрытым лісце "Брацтва" заяўляе: “Калі "Беларускія прадукты” не з'яўляюцца апазіцыйнымі, нам незразумела, чаму такі раскручаны вобраз, можна сказаць — палітычная мегазорка, не выкарыстоўваецца ў рэкламе брэнда. Магчыма, гэта недагляд беларускага Міністэрства гандлю. У такім выпадку, прапануем свае паслугі ў справе прасоўвання названай групы тавараў”.
У якасці бонуса і жэсту добрай волі “Брацтва” прапануе рэкламны канцэпт: "Беларускія прадукты — дыктатура смаку. Беларускія прадукты — тыранія якасці".