Валянцін Стэфановіч абавязаны заплаціць штраф у 54 мільёны рублёў
Суд задаволіў пазоў падатковай інспекцыі Партызанскага раёна Мінска.
Справа тычылася літоўскіх банкаўскіх рахункаў праваабаронцы. Ён атрымліваў з-за мяжы грошы на фінансаванне дзейнасці незарэгістраванага цэнтру “Вясна”. Аднак падатковая мяркуе, што Валянцін Стэфановіч патраціў болей за 16 тысяч еўра на свае асабістыя патрэбы.
Адказнік прадставіў у судзе дакументы з Міжнароднай амністыі і дацкага фонду правоў чалавека. Але суд не ўзяў іх пад увагу, маўляў, там няма звестак пра даручэнні Стэфановічу нешта выконваць.