Вікторыя Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале Ралан Гарос
У матчы 1/4 фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе 1 чэрвеня беларуска прайграла кітаянцы На Лі — 5:7, 2:6.
Напярэдадні Вікторыя выбыла і з парнага разраду, дзе яна гуляла ў пары з Марыяй Кірыленка. Як нагадвае nn.by, далей за чвэрцьфінал беларуска на Ралан Гарос не заходзіла.
Застаўся на турніры Максім Мірны. Разам з канадцам Даніэлам Нестарам ён гуляе ў парным разрадзе. У паўфінале яны згуляюць з французам Міхаэлем Ладра і сербам Ненадам Зімонджычам.