Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал "US Open"
У аўторак у 1/4 фінала ў цяжкім паядынку першая ракетка свету абыграла аўстралійку Саманту Стосур — 6:1, 4:6, 7:6!
Адзначым, што летась Стосур была пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША, а беларуска шэсць гадоў не магла прайсці далей 4-га раўнда "US Open", а сёлета атрымалася.
У 1/2 фінала Азаранка згуляе з пераможцай паядынку Шарапава — Барталі.
Незалежна ад вынікаў бліжэйшых паядынкаў Вікторыя Азаранка захавае за сабой званне першай ракеткі свету яшчэ, як мінімум, на тыдзень.
Фота — daylife.com