Воўчак лічыць, што яго пакаралі за праваабарончую дзейнасць
На волю пасля чатырох сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў праваабаронца Алег Воўчак.
Ён быў затрыманы ў Мінску ў пятніцу і да панядзелка, калі адбыўся суд, знаходзіўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальікаў на Акрэсціна. Воўчака абвінавацілі ў "дробным хуліганстве", нібыта, ён "брудна лаяўся" і "махаў рукамі".
Сваё затрыманне Воўчак звязвае з тым, што беларускія праваабаронцы "наблізіліся да палітычнай дзейнасці". Яны не толькі складаюць справаздачы пра сітуацыю ў краіне, але і аналізуюць ды каментуюць розныя гучныя працэсы, паведамляе БелаПАН.