Выйшла кніга-дзённік палітвязня-анархіста: Загад — адмова — удар...
Ігар Аліневіч адбывае 8 гадоў пазбаўлення волі за атаку на расійскую амбасаду ў Мінску і іншыя акцыі анархістаў.
У яго кнігу ўвайшлі турэмны дзённік, а таксама артыкулы, у якіх ён разважае пра становішча ў Беларусі, сістэму правасуддзя, палітвязняў і анархічны рух адзначае "Новы час".
Турэмны дзённік Ігар Аліневіч напісаў у ізалятары КДБ "Амерыканка". Яго ўжо друкавалі некаторыя незалежныя СМІ.