Як дзяржаўныя тэлеканалы тлумачылі беларусам, чаму ЕС увёў санкцыі? (відэа)
Еўрарадыё зрабіла падборку выпускаў навінаў на ТБ.
23 сакавіка Еўрасаюз павялічыў беларускі “чорны спіс”. Яго папоўнілі восем сілавікоў, суддзя, пракурор, два бізнесмены і 29 кампаній. Сярод фірм — "Дзелавая сетка", спіртзавод "Аквадзіў", "Трайпл", рэстаран "Ракаўскі бровар", гарналыжны комплекс "Лагойск" і іншыя.
Праз санкцыі Еўрасаюз дамагаецца вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій супраць апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх актывістаў.
На дзяржаўных тэлеканалах бачаць крыху іншыя патрабаванні Еўропы.
Відэа ўзятае з навінаў тэлеканалаў АНТ, СТБ.