З 31 сакавіка зноў павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва
92-і бензін будзе каштаваць 3300 рублёў, а 80-ы менш чым за месяц падаражэў на 900 рублёў.
З 31 сакавіка зноў павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва. Менш чым за месяц бензін і салярка падаражэлі на 15%. Нагадаем, што апошні раз цэны на паліва павышалі 3-га сакавіка.
“Мы толькі што атрымалі факс з новымі цэнамі”, — пацвердзілі Еўрарадыё інфармацыю на адной са сталічных аўтазаправак.
Новыя цэны на паліва набудуць моц уначы 31 сакавіка. Яны будуць наступнымі:
з 31-га сакавіка |
з 3 да 30 сакавіка |
да 3-га сакавіка |
|
95 |
3750 |
3400 |
3240 |
92 |
3300 |
3000 |
2870 |
80 |
3150 |
2410 (2870) |
2250 |
ДП |
3150 |
2850 |
2580 |
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “За аўто” рэзка крытыкуе павышэнне цэн на бензін. 14 красавіка актывісты кампаніі правядуць новую акцыю “СТОП-БЕНЗІН”:
“Акцыя будзе праходзіць мінімум у 10-ці гарадах Беларусі. Машыны будуць заязджаць на аўтазапраўкі, станавіцца ў чэргі і запраўляцца па 2 літры, разлічвацца пры гэтым будуць дробнымі купюрамі па 10-20-50 рублёў…
Збірацца будзем у 18.00. Пасля гэтага ў 19.30 будзем збірацца на цэнтральных вуліцах горада ў калону, займаючы большую частку праезнай часткі, але рухацца не перашкаджаючы грамадскаму транспарту. Рухацца будзем па дарозе з хуткасцю 30 кіламетраў на гадзіну, з уключанымі аварыйнымі агнямі”, — распавёў Еўрарадыё старшыня аб'яднання Арцём Шаркоў.
Пасля акцыі актывісты “За аўто” дадуць прэс-канферэнцыю, падчас якой зробяць заяву і падпішуць калектыўны зварот непасрэдна да кіраўніка краіны.