З Алеся Бяляцкага патрабуюць яшчэ пеню — 140 мільёнаў рублёў

Ён абскарджваў рашэнне суда Першамайскага раёна Мінска пра спагнанне пені за нясвоечасовую выплату запазычанасці. Пра гэта БелаПАН паведамляе са словаў праваабаронцы Валянціна Стэфановіча.

Нагадаем, што рашэнне пра спагнанне пені суд вынес па грамадзянскім пазове падатковай інспекцыі Першамайскага раёна. Прычым ні сам Бяляцкі, ні яго сям'я пра гэты пазоў нічога не ведалі. Таксама не прысутнічаў на судзе і адвакат праваабаронцы.

Па словах Стэфановіча, пасля выплаты прызначанай судом сумы (больш за 750 мільёнаў рублёў) падаткавікі пералічылі "нанесеную страту". У выніку ўзніклі яшчэ больш 140 мільёнаў рублёў пені. Менавіта гэтае рашэнне спрабаваў абскардзіць Бяляцкі.

Цяперашняе рашэнне суда паўплывае на становішча Бяляцкага ў калоніі, адзначае Стэфановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі