З Літвы спрабавалі па запчастках правезці чатыры кантрабандныя фуры
Разабраныя грузавікі "Вольва" і "Рэно" беларускія мытнікі знайшлі ў двух фурах, якія ехалі ў Казахстан.
Па дакументах яны везлі аўтазапчасткі. Папярэдні кошт кантрабандных грузавікоў — 1,1 млрд рублёў (каля 140 тысяч долараў), паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net