З тонучага парома ў Італіі ўратавалі 262 чалавекі

Прычынай крушэння стала снежная бура. У выніку сутыкнення са скаламі ў корпусе судна ўтварылася 25-метровая прабоіна. Як заявілі ў берагавой ахове, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, ратавальнікам удалося своечасова правесці эвакуацыю людзей з парома. У выніку крушэння “Шардона” ніхто не пацярпеў.

Нагадаем, што гэта не першае буйное марское крушэнне ў Італіі. У ноч на 14 студзеня  затануў круізны лайнер “Коста Канкордзія”. З 4200 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі, паводле апошніх звестак, 32 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі