З-за п'янага кіроўцы з МКАД выляталі аўтамабілі (фота)

П'яны кіроўца рухаўся на "Аўдзі" на вялікай хуткасці. Раптоўна ён згубіў кіраванне і на іншай паласе пратараніў "Пежо 306". Гэты аўтамабіль адкінула направа, упрост на "Субару". У выніку, гэтыя легкавікі вылецелі на абочыну — адзін перавярнуўся, другі ўпаў на бок. На шчасце ніхто не пацярпеў.

Што да парушальніка, дык ён паехаў далей. Праз 300 метраў кіроўца "Аўдзі" спыніў машыну і разам з пасажырам паспрабаваў уцячы праз поле, але іх дагналі і затрымалі відавочцы здарэння. Экспертыза выявіла ў крыві галоўнага віноўніка здарэння 1,7 праміле алкаголю, паведамляе БЕЛТА.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі