За непрыбраны вакол крамы снег будуць штрафаваць ды нават зачыняць?

"Раённая адміністрацыя праязджае, выяўляе парушэнні. Створаныя такія штабы. Потым выходзяць, запрашаюць", - распавядаюць Еўрарадыё ў Мінгарвыканкаме. На барацьбу са снегам выйшлі чыноўнікі. Крамы і кавярні ўздоўж галоўнага праспекта Мінска папярэджвалі за непрыбраны снег.


Аказваецца, крамы абавязаныя прыбіраць да 100 метраў вакол!


"У нас бытуе меркаванне, што да 5 метраў, такога ніколі не было і няма. Ад 5 да 100 метраў калі няма іншых пабудоваў, - тлумачаць у выканкаме. - У правілах пазначана, што прыбіраць павінны да праезнай часткі раніцай. І напісана, як мусіць складзіравацца снег".


Сёння па праспекце Незалежнасці супрацоўнікі ЖРЭА Ленінскага раёна праходзілі з праверкай. Заходзілі ў крамы, дзе быў непрыбраны снег. Адміністрацыі падпісвалі паперу, што іх папярэдзілі аб адказнасці за непрыбраную ад снега тэрыторыю. У адной краме нават сказалі, што пагражалі закрыццём за паўторнае парушэнне.


У ЖРЭА Еўрарадыё патлумачылі, што ўсё гэта даручэнне горада, а крамы абавязаныя самі прыбіраць тэрыторыю, якая прылягае да іх.


У суботу з фармулёўкай "Надзвычайная сітуацыя" плануюць выгнаць на прыборку снега супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі