Замежнікам стала прасцей атрымаць польскае грамадзянства
З 15 жніўня ў Польшчы ўступаюць у сілу новыя палажэнні Закона аб польскім грамадзянстве.
З гэтага дня прэзідэнт Польшчы можа выдаваць польскае грамадзянства замежнікам, нягледзячы на час іхняга знаходжання ў краіне. Раней толькі ў рэдкіх выпадках польскі пашпарт маглі атрымаць людзі, якія жывуць у Польшчы менш за 5 год.
Таксама згодна з новымі палажэннямі закона ваявода будзе мець магчымасць даць замежніку польскае грамадзянства, калі ён знаходзіцца ў Польшчы на працягу не менш за тры гады. Але ён мусіць мець дазвол на сталае жыхарства, стабільны даход і права ўласнасці на кватэру, а таксама ведаць польскую мову. Дагэтуль ваявода прызнаваў польскае грамадзянства замежнікам толькі ў тых выпадках, калі яны жылі ў Польшчы не менш за пяць гадоў, у адпаведнасці з дазволам на сталае месца жыхарства, паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.