Затрыманага ў Баранавічах Змітра Шурхая адпусцілі

Змітра Шурхая сёння знялі з электрычкі міліцыянты. Ён ехаў з Брэста ў Мінск. Пры затрыманні Шурхаю паведамілі, што яго падазраюць у парушэнні закону аб масавых мерапрыемствах. Аднак на вакзале ў пратаколе напісалі, быццам ён брыдкасловіў ў момант праверкі дакументаў.
 
Справу накіравалі ў суд, але ж яна пайшла на дапрацоўку, таму актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і адпусцілі. Сваё затрыманне Зміцер Шурхай наўпрост звязвае з Народным сходам, які плануюць на 8 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі