Затрыманы на мяжы Вадзім Кабанчук асуджаны за Плошчу
Сёння за ўдзел у снежаньскай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці асуджаны на 10 сутак Вадзім Кабанчук.
Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміла яго маці.
Нагадаем, Кабанчук быў затрыманы ў мінулую нядзелю на памежным пераходзе Каменны Лог. З Літвы ён вёз каля 100 газет, выдадзеных беларускімі актывістамі ў замежжы.