Затрыманы яшчэ адзін удзельнік прэзідэнцкай кампаніі
Сёння ў другой палове дня затрыманы Іван Кулікоў, які ў мінулую прэзыдэнцкую кампанію спрабаваў вылучыцца кандыдатам на вышэйшы дзяржаўны пост.
Пра гэта "Нашай ніве" паведаміў прадстаўнік камітэта ў абарону зняволеных "Над бар'ерам" Цімох Дранчук.
Па словах Дранчука, Кулікоў паведаміў па тэлефоне сястры, што да яго дадому ў пасёлак Сосны прыедуць з ператрусам. Праз некаторы час ён паведаміў, што знаходзіцца ў следчага (Кулікоў не змог патлумачыць — у МУС ці ў КДБ), вырашаецца, якая мера стрымання будзе да яго ўжытая.
Нагадаем, супрацоўнік Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" НАН Беларусі Іван Кулікоў мінулай восенню удзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі як патэнцыйны кандыдат. Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў яго ініцыятыўную групу, аднак на этапе збору подпісаў Кулікоў адмовіўся ад удзелу ў выбарах.