Затрыманых на плошчы Свабоды пікетоўшчыц судзяць
Групу жанчын, якіх міліцыя затрымала сёння ў Мінску, у другой палове дня павезлі ў суд Цэнтральнага раёна сталіцы.
Каля двух дзясяткаў жанчын выйшлі на акцыю пратэсту на плошчу Свабоды. Яны лічаць, што іх родных незаконна асудзілі. Яны трымалі ў руках плакаты “Чыноўнікаў — да адказу”, “Адміністрацыя прэзідэнта — надзейны ахоўнік ад беззаконня ў краіне”.
Праз колькі хвілінаў да жанчын падбеглі міліцыянты і схапілі іх. Затрыманне адбылося каля 13.30. У міліцыі пікетоўшчыц пратрымалі каля чатырох гадзінаў, паведамляе БелаПАН.