Затрыманых пасля Народнага сходу ў Мінску адпусцілі
Улады ўстрымаліся ад судоў.
Нагадаем, што затрыманні адбываліся пасля завяршэння Народнага сходу на плошчы Бангалор. Невядомыя людзі ў цывільным хапалі моладзь на прыпынках і адводзілі ў аўтобусы з танаваным шклом. Па падліках праваабаронцаў з цэнтра “Вясна”, агулам было затрымана 16 чалавек. Іх усіх адпусцілі праз некалькі гадзін без складання пратаколаў.