Землякі забілі гастарбайтэра, які вярнуўся з заробкаў у Расіі
Здарэнне адбылося ў Рэчыцкім раёне.
50-гадовы мужчына вярнуўся ў сваю вёску 9 сакавіка. У той жа дзень да яго прыйшлі чацвёра знаёмых і пачалі патрабаваць грошы. Двое пасля сышлі, а двое — 23-гадовы і 19-гадовы жыхары Рэчыцы — засталіся і пачалі збіваць гаспадара хаты. Яны нанеслі яму дзясяткі ўдараў нагамі, рукамі і рознымі прадметамі, у выніку чаго мужчына памёр.
Падазраваныя ў забойстве затрыманыя, інфармуе БелаПАН.