Журналіст Еўрарадыё згуляе ў фінале ўкраінскага тэлешоў “Што? Дзе? Калі?”

У апошняй гульні зімовай серыі каманда Лісіцына абыграла тэлегледачоў з лікам 6:3. Павел Свярдлоў дакладна адказаў на 2 пытанні.

Перамога дазволіла камандзе Лісіцына апярэдзіць канкурэнтаў і трапіць у фінальную гульню, якую пакажуць па ўкраінскім тэлеканале К1 у навагоднюю ноч. Пачатак — 1 студзеня ў 1:45 па беларускім часе.

Галоўным прызам у фінале года будзе крышталёвая сава.

Фота: афіцыйны сайт украінскага тэлеклуба "Што? Дзе? Калі?".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі