Жыхары раёнаў, якія падтопліваюцца, заступіліся за Някляева
Жыхары Барысава распачалі збор подпісаў у падтрымкаў Уладзіміра Някляева. Яны памятаюць, як экс-кандыдат заступаўся за іх правы.
У сваім звароце жыхары мікрараёнаў "Дымкі", "Максімаўка" і іншых раёнаў Барысава, размешчаных у зоне падтопліванняў, патрабуюць зняць з Някляева "ўсё абвінавачванні", перадае ex-Press.
Яны пішуць, што Някляеў "выйшаў з канкрэтнымі патрабаваннямі да мясцовых уладаў Барысава і Барысаўскага раёна наконт навядзення парадку з падтопліваннямі нашых хат і прысядзібных участкаў, размешчаных у зонах, якія затопліваюцца грунтовымі водамі рэк Бярэзіна, Сха і Пліса". У выніку Барысаўскі райвыканкам прыняў праграму па асушэнні такіх раёнаў.
"Ад Аляксандра Лукашэнкі мы патрабуем неадкладна зняць усе абвінавачванні з Уладзіміра Някляева і астатніх былых кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама астатніх палітыкаў, актывістаў грамадскіх арганізацый і незалежных журналістаў", — гаворыцца ў звароце.