Жыхар Ганцавічаў зрабіў мотапараплан з бел-чырвона-белым крылом

Міхаіл Лемяшэўскі прабыў у паветры над Ганцавічамі каля 20 хвілін, паведаміла газета “Ганцавіцкі час”. Свой апарат коштам каля пяці тысяч еўра ён зрабіў прыкладна за год.

Спадар Лемяшэўскі кажа, што выбраў бел-чырвона-белы колер, бо “гэта святое, гэта сімвал нашых продкаў”. Як і многія ганцаўчане, ён працуе ў Расіі, бо дома знайсці годную працу цяжка.  Разам з многімі дэталямі для мотапараплана Міхаіл Лемяшэўскі набыў там відэакамеру, каб фіксаваць палёты. Абяцаў выкласці відэа ў інтэрнэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі