Змітра Бандарэнку адправілі ў калонію
Пра гэта стала вядома 1 верасня ад яго жонкі Вольгі.
Як інфармуе БелаПАН, палітвязня этапавалі ў калонію №15 у Магілёве. Калі Бандарэнку адправілі ў калонію, жонка не ведае. 29 і 30 жніўня яна сустракалася з прадстаўнікамі МУС, але ніводзін з іх не назваў ёй даты адпраўкі Змітра ў Магілёў.
Нагадаем, Бандарэнку асудзілі на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі ў палітвязня абвастрыліся хранічныя хваробы, і яму спатрэбілася аперацыя. Яе зрабілі 26 ліпеня, а 17 жніўня Бандарэнку вярнулі з 5-й клінікі ў турэмную лякарню.
6 верасня Вольга Бандарэнка збіраецца наведаць магілёўскую калонію з адвакатам, каб даведацца, як яе муж перанёс этапаванне.