Змітра Бандарэнку знялі з цягніка “Вільня — Мінск”

Былы палітвязень, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” вяртаўся дадому з санаторыя “Эгле” у Друскеніках, перадае charter97.org. Там ён праходзіў рэабілітацыю. У турме ён перанёс аперацыю па выдаленні грыжы пазваночніка і мае патрэбу ў сур’ёзнай медыцынскай дапамозе. Прайсці лекаванне яму дапамаглі арганізацыя “Праваабарончы альянс”, Камітэт палітрэпрэсаваных “Салідарнасць” і літоўскі бок.

Памежнікі загадалі Бандарэнку выйсці з цягніка для праверкі дакументаў. У яго абшукалі ўсе рэчы, ён таксама прайшоў працэдуру асабістага дагляду. Пасля гэтага яго адпусцілі. Бандарэнка вымушаны быў вяртацца ў Мінск іншым цягніком. Прычыны дзеянняў мытнікаў і памежнікаў ён не разумее. Два тыдні таму палітык выязджаў у Варшаву, таксама на лекаванне, але тады ніякіх пытанняў не ўзнікла.

Фота: bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі