Зміцер Бандарэнка не вітае вызваленне палітвязняў

“Чуў, што нехта з заходнікаў павітаў такое вызваленне. Людзей згінаюць, ламаюць, пагражаюць іх. А гэтыя вітаюць. Нейкія недалёкія смешныя персанажы”, — цытуе БелаПАН ліст зняволенага палітыка.

Гэты ліст датаваны 23 жніўня, калі Зміцер Бандарэнка знаходзіўся ў СІЗА №1 пасля аперацыі на пазваночніку. Вязень паведамляе, што яму нельга будзе сядзець яшчэ колькі месяцаў. Нават гэты ліст ён пісаў, абапіраючыся аб верхнія нары. Асуджаны за падзеі на Плошчы палітык стараецца прызвычаіцца да жыцця толькі стоячы ці лежачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі