З’явіліся льготныя квіткі на “ПІКНІК.BY”
Пакуль праграма оўпэн-эйра не абвешчаная, квіткі прадаюцца па 80 тысяч. Але, як толькі стане вядомы лайн-ап, кошты адразу вырастуць.
У продажы з’явіліся ільготныя квіткі на оўпэн-эйр “ПІКНІК.BY”, які пройдзе 29 чэрвеня на хутары Шаблi. Для тых, хто згодны набыць квіткі да абвяшчэння праграмы фэсту, яны будуць каштаваць 80 тысяч. Колькасць такіх квіткоў абмежаваная.
Арганізатары лепшага оўпэн-эйра 2012 года па версіі Еўрарадыё абвесцяць лайн-ап праз тыдзень. А пакуль яны проста абяцаюць, што фэст будзе ён не горшы за леташні.
Льготныя квіткі можна набыць у паб-клубе “Графіці”.