Роберт Левандоўскі — найлепшы футбаліст планеты 2020 года
Нападаючы мюнхенскай "Баварыі" і зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі — найлепшы футбаліст планеты 2020 года па версіі FIFA. Цырымонія прайшла 17 снежня ў анлайн-фармаце. Левандоўскі 32 гады. У мінулым сезоне ён забіў ва ўсіх турнірах 55 галоў.
На званне найлепшага гульца года таксама прэтэндавалі Ліянэль Месі з "Барселоны" і Крышціяну Раналду з "Ювентуса", якія ўжо маюць такую ўзнагароду.
He's done it! @lewy_official overcomes two of the greatest players in history to become #TheBest FIFA Men's Player for the first time!
— FIFA.com (@FIFAcom) December 17, 2020
@FCBayern | @LaczyNasPilka pic.twitter.com/TK34hTXcsS
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.