“Рок-Каранацыя-2010” пройдзе ў “Рэактары” і стане больш інтэрактыўнай
Сёлетняя “Рок-Каранацыя" (ужо 14-я па ліку) пройдзе 4 сакавіка ў мінскім клубе “Рэактар”. Такім чынам кіраўніцтва фэста хоча зрабіць цырымонію больш інтэрактыўнай, даведалася Еўрарадыё ад арганізатара “Рок-Каранацыі” Юрыя Цыбіна. Юрый Цыбін: “Нам прапанавалі шмат залаў, шмат гарадоў, але мы усё ж прыйшлі да таго, што будзем праводзіць клубны варыянт, паспрабуем. Мы хочам зрабіць больш жывы варыянт, каб людзі маглі патаньчыць, каб нейкая жывая рэакцыя была на тое, што адбываецца на сцэне”.
А вось назва фэста не зменіцца. Юрый Цыбін запэўніў Еўрарадыё, што замяняць “Рок-Каранацыю” проста “каранацыяй” ніхто не збіраецца. А вось кола ўдзельнікаў фэста арганізатары абяцаюць пашырыць. Сёлета з’явяцца дадатковыя намінацыі ў стылях рэп, поп-рок і альтэрнатыўная музыка. Як звычайна, будуць названыя і найлепшы альбом года, песня года, кліп года, пераможца ў намінацыі "Традыцыі і сучаснасць", рок-князёўна і ўладальнік Рок-Кароны.