Рост захворванняў на COVID-19 у Беларусі чакаецца ў верасні-кастрычніку
Рост захворвання на COVID-19 медыкі чакаюць у верасні-кастрычніку. Такі прагноз агучыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае прэс-служба ведамства.
Асноўнай задачай для медработнікаў, па яго словах, з'яўляецца падрыхтоўка да гэтага складанага перыяду. Неабходна праверыць тэхнічны стан усіх відаў абсталявання, у тым ліку кіслароднага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.