Кур'ян: Я не бачыў нічога звышасаблівага, але канцэрт быў скарочаны

Дзяніс Кур'ян, вядучы канцэрту "Мы - беларусы", падчас якога 3 ліпеня адбыўся выбух ў цэнтры Мінска, кажа, што нічога не ведаў пра здарэнне: Кур'ян: Я бачыў тое ж, што і ўсе - хуткія дапамогі, машыны, якія там ездзілі. Я не бачыў нічога звышасаблівага. Я нават сам спрабаваў даведацца ў міліцыі, што адбываецца, яны нічога не казалі. Як вы ведаеце, праграма канцэрту была значна скарочаная, менавіта таму што як бы... вось... Канцэрт планаваўся на некалькі гадзінаў больш.

Чаму канцэрт не быў прыпынены, вядоўца не ведае. Кажучы пра рэакцыю за кулісамі на скарачэнне канцэрту Дзяніс Кур'ян адзначыў, што артысты ўспрынялі нармальна, бо яны перш за ўсё людзі:

Курьян: Абсалютна нармальная адэкватная ва ўсіх артыстаў. Вы ж разумееце, што тут гаворка найперш вядзецца пра людзей, пра іх жыцці. Апроч таго, што мы супрацоўнікі, работнікі, хтосьці там спявак, мы перш за ўсё людзі.

Выйсці на сцэну не ўдалося шэрагу беларускіх гуртоў, назвы якіх ён не памятае. Пра скарачэнне праграмы са сцэны не паведамлялася, бо

Кур'ян: Навошта гэта казаць? Гэта было вырашана паміж сабой. Канцэрт быў скончаны і скончаны.

Сказаць са сцэны пра выбух - па-за межамі кампетэнцыі вядоўцы. Пры гэтым Дзяніс Кур'ян падкрэслівае, што пра выбух даведаўся з навінаў:

Кур'ян: Я бачыў, што штосьці адбылося, але што канкрэтна я даведаўся сёння з нашага навінавага выпуску а 7-й.


Таксама на тэму:


Последние новости

Главное

Выбор редакции