Кур'ян: Я не бачыў нічога звышасаблівага, але канцэрт быў скарочаны
Дзяніс Кур'ян, вядучы канцэрту "Мы - беларусы", падчас якога 3 ліпеня адбыўся выбух ў цэнтры Мінска, кажа, што нічога не ведаў пра здарэнне: Кур'ян: Я бачыў тое ж, што і ўсе - хуткія дапамогі, машыны, якія там ездзілі. Я не бачыў нічога звышасаблівага. Я нават сам спрабаваў даведацца ў міліцыі, што адбываецца, яны нічога не казалі. Як вы ведаеце, праграма канцэрту была значна скарочаная, менавіта таму што як бы... вось... Канцэрт планаваўся на некалькі гадзінаў больш.
Чаму канцэрт не быў прыпынены, вядоўца не ведае. Кажучы пра рэакцыю за кулісамі на скарачэнне канцэрту Дзяніс Кур'ян адзначыў, што артысты ўспрынялі нармальна, бо яны перш за ўсё людзі:
Курьян: Абсалютна нармальная адэкватная ва ўсіх артыстаў. Вы ж разумееце, што тут гаворка найперш вядзецца пра людзей, пра іх жыцці. Апроч таго, што мы супрацоўнікі, работнікі, хтосьці там спявак, мы перш за ўсё людзі.
Выйсці на сцэну не ўдалося шэрагу беларускіх гуртоў, назвы якіх ён не памятае. Пра скарачэнне праграмы са сцэны не паведамлялася, бо
Кур'ян: Навошта гэта казаць? Гэта было вырашана паміж сабой. Канцэрт быў скончаны і скончаны.
Сказаць са сцэны пра выбух - па-за межамі кампетэнцыі вядоўцы. Пры гэтым Дзяніс Кур'ян падкрэслівае, што пра выбух даведаўся з навінаў:
Кур'ян: Я бачыў, што штосьці адбылося, але што канкрэтна я даведаўся сёння з нашага навінавага выпуску а 7-й.
Таксама на тэму:

- Выбух у Мінску: 51 пацярпелы, два выбуховых прыстасаванні
- Праваахоўныя органы Беларусі шукаюць "смуглага мужчыну"
- ЖЖ-юзер mirritil: "Як мінімум адзін хлопец застаўся без рукі"
- Ранішнія фота з месца выбуху ў цэнтры Мінску (увесь час абнаўляецца)
- Па факце выбуху распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства"
- Двое пацярпелых знаходзяцца ў стане "сярэдняй ступені цяжкасці"
- Вінаватага ў выбуху ў Мінску шукаюць і сярод пацярпелых
- У 6-й клінічнай бальніцы Мінску лекары праводзяць прэс-канферэнцыю
- Сведка: Міліцыя, паставіўшы ачапленне, адганяла людзей ад месца здарэння
- М. Статкевіч: На апазіцыю спрабавалі павесіць і выбух у Віцебску
- Уначы ў 6-й клінічнай бальніцы зрабілі 26 аперацый пацярпелым
- Дзяніс Маманаў: Я ведаю, як выбухае граната. Учорашні выбух быў мацнейшы
- Сведка: Пасля выбуху пад'ехаў аўтамабіль з прэзідэнтам
- Партыя БНФ раіць уладзе "надалей лепей дбаць пра бяспеку людзей"
- МУС: У Мінску знойдзена другое выбуховае прыстасаванне
- Ярмоленка: Я быў там з унукам, але з'ехаў пасля гімна
- Паводле непацверджаных звестак, у Мінску былі два выбухі
- Мінаховы здароўя: У Мінску пацярпелі ад 40 да 50 чалавек
- Віцэ-прэм'ер Касінец паставіў мінскім медыкам "пяцёрку" і "дзесятку"
- Ул. Навумаў: Сітуацыя ў краіне знаходзіцца пад поўным кантролем