У Гродне зона адпачынку, зробленая для турыстаў, зарасла чаротам

Фото: grodno24.com
Фото: grodno24.com

У Гродне зрабілі зона адпачынку са штучным вадаёмам і вадаспадам зарасла чаротак і прыйшла ў занядбаны стан. Як піша grodno24, невялікі парк на вуліцы Каханоўскага некалькі гадоў таму добраўпарадкавалі дзеля турыстаў. Гарадскія ўлады спадзяваліся, што тут будуць спыняцца турыстычныя аўтобусы, а турысты ў чаканні сваіх групаў змогуць бавіць час ля сажалкі.

Парк зрабілі восем гадоў таму да завяршэння рэканструкцыі Гродзенскага заапарка і ўклалі немалыя сродкі, аднак стаянка выявілася незапатрабаванай: яна знаходзіцца амаль у паўкіламетры ад заапарка, а турыстычныя аўтобусы і асабістыя аўто паркуюцца на прывакзальнай плошчы, а не тут.

За восем гадоў тэрыторыя парка стала непрывабнай мясцінай: сажалка парасла чаротам, лаўкі не фарбуюцца, ліхтары не гараць.

 

Последние новости

Главное

Выбор редакции