Румбуціс: Думаў, з Пунтусам будзе нармальна, але вынік зусім адсутнічаў

Галоўны трэнер футбольнага клуба МТЗ-РІПА Юрый Пунтус пайшоў у адстаўку. Да бліжэйшага матчу з брэсцкім “Дынама” каманду трэніруе дырэктар клуба Людас Румбуціс. Ужо сёння ён правёў першую трэніроўку з камандай.
“Згуляем пару гульняў — паглядзім, таму што мяне не задавальняла апошнім часам ні якасць гульні, а пра вынік не даводзілася і казаць. Не тое, што ён кепскі — ён наогул адсутнічаў. Ужо з траўня мы не выйграём ніводнай гульні чэмпіянату”, — распавёў Еўрарадыё Людас Румбуціс.

Па словах дырэктара каманды, сыход Пунтуса хоць і быў прадказальным, але стаў нечаканым.

Нагадаем, Юрый Пунтус працаваў з МТЗ-РІПА з 2004 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда двойчы станавілася бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі і двойчы выйгравала Кубак краіны.

Пунтус сёлета ўжо збіраўся сысці і нават пачалі яму шукаць замену, нават сярод замежнікаў. На пасаду трэнера прэтэндаваў аўстрыйскі спецыяліст. Аднак пасля кіраўніцтва клуба зноў даверыла кіраўніцтва Юрыю Іосіфавічу.

“Я спадзяваўся, што з гэтым трэнерам усё будзе нармальна, а аказалася, што нічога не атрымліваецца ў нас, на жаль,
— працягвае Румбуціс. — Мы ў сямі гульнях набралі толькі адно ачко! Гэта не нармальна!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі