Руслана ўзнагароджаная прэміяй за адвагу

Мішэль Абама ўзнагародзіла ўкраінскую спявачку Руслану прэміяй за адвагу. Прэмія International Women of Courage штогод уручаецца Дзярждэпам ЗША 10 жанчынам з усяго свету, паведамляе Agence France-Presse.


Спявачка атрымала прэмію за ўдзел у акцыях пратэсту ва Украіне. Як адзначылі падчас цырымоніі ўручэння, спявачка знайшла ў сабе мужнасць выступаць на народных акцыях пратэсту, нягледзячы на пагрозу яе жыццю і свабодзе.


Сярод іншых узнагароджаных 16-гадовая індыянка, барацьбітка за правы індыйскіх жанчын Лакшмі, адвакат з Фіджы Рашыка Дэа, гінеколаг з Афганістана Насрын Арыякіл, епіскап грузінскай Евангелістска-баптысткай царквы Русудан Гацырыдзэ і іншыя.


Нагадаем, Руслана выйграла "Еўрабачанне-2004". У тым жа годзе спявачка падтрымала "аранжавую рэвалюцыю", пасля чаго стала дэпутатам "Вярхоўнай рады" ад прапрэзідэнцкай "Нашай Украіны". Удзельнічала ў пратэстах на Майдане з самага пачатку, выступала перад мітынгуючымі з песнямі і прамовамі. Спявачка аб'явіла галадоўку ў знак пратэсту і развозіла параненых па лякарнях.

Паводле lenta.ru

Фота: ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі