Руслана выпусціла мары на волю
На тэлеканалах з'явіўся новы
кліп украінскай спявачкі Русланы Moon of Dreams.
Кліп быў зняты сумесна з
амерыканскім музыкам T-Pain, які заваяваў сёлета Грэмі ў катэгорыі "Лепшая
рэп-кампазіцыя".
Па словах спявачкі, яе бацькі былі шакаваныя касцюмамі, у якіх Руслана паўстае ў кліпе. Аднак прызналі, што ўборы з'яўляюцца неад'емнай часткай усёй фэнтэзі-гісторыі.
Здымкі відэароліка Moon of Dreams праходзілі ў Лос-Анджалесе і Кіеве. Для рэпера T-Pain праца з Русланай стала першым супрацоўніцтвам з выканаўцамі з Усходняй Еўропы. Гэты досвед ён назваў "вельмі цікавым".
Рэжысёрам роліка стаў амерыканец R Malcolm Jones, які працаваў з такімі выканаўцамі, як Аўрыл Лавін, Крыс Браўн, Lil Mama’, Mario, R.Kelly, T-Pain, Фарэел Уільямс.
"Мы прыдумлялі фантастычны свет будучыні. А для гэтага трэба было, як гавораць, "з нуля" пачынаць і стварыць усё - ад законаў прыроды ў гэтым фантастычным свеце да элементаў стылю будучыні", - распавяла Руслана пра ідэю кліпа Moon of Dreams.
Яна паведаміла, што распрацоўка тэхнікі і тэхналогій гуку, харэаграфіі, касцюмаў, візуальных эфектаў доўжылася некалькі гадоў, а на іх ажыццяўленне пайшло шмат часу і грошай.
"Аднак гэта надало ўсёй нашай фэнтэзі-лініі непаўторную ідэнтыфікацыю, беспамылковую пазнавальнасць. А ў гэта варта ўкладаць!" - дадала спявачка.
Фота: www.korrespondent.net